
Свята зямлі герояў

Свята зямлі герояў. Мерапрыемствы Дня Незалежнасці ў Ваўкавыску распачаліся мітынгам у Скверы Памяці дзе прымае ўдзел «Ваўкавыскі мясакамбінат».
3 ліпеня - дзень галоўнага свята незалежнай Беларусі, калі мы ўзгадваем падзеі вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. Чырвоны сцяг узняўся ў той дзень над нашай сталіцай як сімвал мужнасці і непакорнасці беларускага народа, яго прагі да жыцця, свабоды і міру.
Як і штогод у гэты дзень, каля Вечнага агню ў Скверы Памяці сабраліся жыхары і госці Ваўкавыска, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, ветэраны і моладзь, сілавікі і духавенства, госці з гарадоў-партнёраў з Расійскай Федэрацыі. "Наша зямля была, ёсць і будзе зямлёй герояў, якія мужна адстаялі нашу краіну ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзеля таго, каб сёння мы жылі ў мірнай і незалежнай дзяржаве", - адзначылі вядучыя мітынгу.
#3ліпеня #ДеньНезависимости #МаяБеларусь #нашакраіна

